Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз – за мірнае вырашэньне праблемы Нагорнага Карабаху


Жазэ Мануэл Барозу
Жазэ Мануэл Барозу
Эўразьвяз выступае за мірнае вырашэньне праблемы Нагорнага Карабаху, падкрэсьліваючы пры гэтым, што захаваньне цяперашняй сытуацыі "не зьяўляецца рашэньнем". Пра гэта заявіў кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу па выніках перамоваў з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым у Брусэлі.

24 чэрвеня ў Казані з удзелам прэзыдэнтаў Азэрбайджану, Армэніі і Расеі павінен адбыцца чарговы раўнд перамоваў аб урэгуляваньні карабаскай праблемы.

На перамовах Аліева з кіраўніцтвам ЭЗ у Брусэлі размова ішла таксама аб супрацоўніцтве ў сфэры энэргетыкі. Прэзыдэнт Азэрбайджану заявіў, што спадзяецца на заключэньне кантракту аб пастаўках газу ў ЭЗ да канца году.
XS
SM
MD
LG