Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітайскі мастак, які крытыкаваў улады, вызвалены пад заклад


Вядомы кітайскі дзяяч сучаснага мастацтва Ай Вэйвэй, арыштаваны ў красавіку, вызвалены пад заклад, паведамляюць дзяржаўныя кітайскія СМІ. Паводле паведамленьня агенцтва "Сіньхуа", Ай Вэйвэй прызнаў сябе вінаватым ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў.

Родныя мастака пакуль што не атрымлівалі ніякіх афіцыйных зьвестак пра яго вызваленьне і ня ведаюць, дзе ён знаходзіцца. 53-гадовы Ай Вэйвэй неаднаразова крытыкаваў палітыку кітайскіх уладаў.

Афіцыйны Пэкін заяўляў, што крымінальны перасьлед мастака ніяк не зьвязаны зь яго поглядамі і што яго вінавацілі толькі ў эканамічных злачынствах. Арышт мастака выклікаў пратэсты многіх заходніх краінаў.
XS
SM
MD
LG