Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея зьняла забарону на імпарт гародніны з Эўропы


Эўракамісія абвясьціла сёньня, што Расея пагадзілася зьняць забарону на імпарт гародніны з Эўропы. Пагадненьне падпісана сёньня падчас візыту ў Маскву кіраўніка ведамства Эўразьвязу па ахове здароўя Джона Далі, які прадставіў расейскім уладам дакумэнт з растлумачэньнямі парадку маніторынгу і дзеяньняў лябараторый, якія тэстуюць прадукты на наяўнасьць небясьпечнай бактэрыі E.coli.

Галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка заявіў, што дамоўленасьці тычацца ўмоваў вяртаньня эўрапейскай гародніны на расейскі рынак, аднак гэта ня можа адбыцца адразу ж. Расея забараніла імпарт усёй гародніны з Эўропы 2 чэрвеня з-за распаўсюджваньня кішачнай інфэкцыі, у выніку якой памерлі каля 40 чалавек.
XS
SM
MD
LG