Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Увесь дзень дождж, тэмпэратура +24-26.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, сядзіба Аб'яднанай грамадзянскай партыі (вул. В.Харужай, 22-1701), прэсавая канфэрэнцыя з удзелам старшыні партыі Анатоля Лябедзькі і ганаровага старшыні АГП Станіслава Багданкевіча. Пачатак а 12-й гадзіне.

Менск, паб-клюб "Графіці" (зав. Калініна, 16), імпрэза гіт-параду ultra-music.com з удзелам пераможцы травеньскага туру групы "Калачиком рядом", а таксама менскіх груп Green Fence Band і Monkey Bite. Пачатак а 18-й гадзіне.

Менск, Міжнародны адукацыйны цэнтар імя Й.Раў (пр. газэты "Праўда", 11), фэстываль беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі AD.NAK. Прэсавая канфэрэнцыя арганізатараў і журы фэстывалю пачнецца ў 17 гадзін. Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў і прызэраў – з 18-й да 21-й гадзіны.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Брусэль, Саміт Эўразьвязу.

Масква, сустрэча міністраў замежных справаў і абароны Расеі і Італіі.

Масква, пачатак 33-га Маскоўскага міжнароднага кінафэстывалю.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


930 ― скліканы найстарэйшы зь дзейных сёньня парлямэнтаў ― ісьляндзкі Альтынг.

1812 ― Напалеон I Банапарт уварваўся ў Расейскую імпэрыю.

1846 ― Адольф Сакс атрымаў патэнт на вынаходніцтва саксафону.

1894 ― утвораны Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) у Парыжы з ініцыятывы П'ера дэ Кубэртэна.

1917 ― Першы Ўнівэрсал (асноўны закон) прыняты ўкраінскай Радай, ім абвешчаная незалежнасьць Украіны.

1991 ― Малдова абвясьціла незалежнасьць

Нарадзіліся:

1777 ― Язэп Аляшкевіч, беларускі мастак.

1889 ― Ганна Ахматава, расейская паэтка, пісьменьніца, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, перакладчыца.

1912 -- Алан Мацісан Т'юрынг, ангельскі матэматык, распрацоўшчык першых вылічальных машын, яго працы паслужылі асновай для стварэньня сучасных ЭВМ.

1938 ― Юры Хадыка, беларускі фізык і грамадзка-культурны дзеяч.

Памёрлі:

79 – Вэспасіян, рымскі імпэратар.

1947 ― Уладзімер Пічэта, беларускі і расейскі гісторык, выкладнік, першы рэктар БДУ, акадэмік АН БССР, акадэмік АН СССР.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Латвія – Дзень Ліго.

Гішпанія – Сьвята сьвятога Хуана.

Малдова – Дзень абвяшчэньня сувэрэнітэту.

МІНУС 365:


Газавая вайна: Беларусь заплаціла “Газпрому”, патрабуе грошы за транзыт

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Грошы ня пахнуць.

Ціт дакараў бацьку, імпэратара Вэспасіяна, што і прыбіральні той абклаў падаткам; Вэспасіян узяў манэту зь першага прыбытку, паднёс да сынавага носа і спытаў, ці сьмярдзіць яна? "Не", – адказаў Ціт. "А гэта ж грошы з мачы", – сказаў Вэспасіян.
XS
SM
MD
LG