Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ ня можа ўвесьці санкцыі супраць Менску


Марк Пэрэн дэ Брышамба

Марк Пэрэн дэ Брышамба

АБСЕ ня зможа прыняць ніякіх абмежавальных мер у дачыненьні да Беларусі ў сувязі зь ціскам Менску на мясцовую апазыцыю, бо Беларусь, будучы паўнапраўным членам гэтай арганізацыі, зможа заблякаваць любыя падобныя крокі, заявіў генэральны сакратар АБСЭ Марк Пэрэн дэ Брышамба.

"Я думаю, што нам трэба быць рэалістамі, у тым пляне, што Беларусь зьяўляецца паўнапраўным членам АБСЭ і сядзіць за тым жа круглым сталом у Вене, што і іншыя краіны. Таму Беларусь можа прыняць любыя меры для таго, каб не прымаць ніякіх рашэньняў, якія супярэчаць яе інтэрасам", -- сказаў ён на прэс-канфэрэнцыі ў сераду.

Разам з тым генэральны сакратар АБСЭ адзначыў, што калі не патрабуецца прыняцьця якіх-небудзь рашэньняў на аснове кансэнсусу ўсіх членаў гэтай арганізацыі, а гаворка ідзе толькі пра абмен поглядамі, то любы член АБСЭ можа выступаць з крытыкай палітыкі беларускіх уладаў у дачыненьні да апазыцыі.

"Павінен сказаць, што пытаньне Беларусі падымаецца рэгулярна, пачынаючы са сьнежня мінулага году", -- сказаў М.П. дэ Брышамбо.

Пры гэтым ён выказаў меркаваньне, што па меры таго, як канфлікт паміж Беларусьсю і іншымі краінамі АБСЭ з-за палітыкі Менску ў дачыненьні да апазыцыі будзе працягвацца, дэбаты на гэтую тэму будуць станавіцца ўсё гарачэйшымі.

Разам з тым, генэральны сакратар АБСЭ адзначыў, што Менск добраахвотна ўзяў на сябе абавязацельствы дапусьціць назіральнікаў АБСЭ на ўсе судовыя працэсы над беларускімі апазыцыянэрамі і выконвае гэтыя абавязацельствы, перадае Інтэрфакс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG