Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО не прыпыніць удараў па Лібіі


Генсек НАТО А. Ф. Расмусэн

Генсек НАТО А. Ф. Расмусэн

НАТО будзе працягваць наносіць авіяўдары па Лібіі, заявіў генэральны сакратар альянсу Андэрс Фог Расмусэн. Паводле яго слоў, спыненьне бамбаваньняў можа прывесьці да гібелі вялікай колькасьці цывільных жыхароў, паколькі войскі Муамара Кадафі атрымаюць перадышку. Падобнае меркаваньне выказаў і прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран.

Раней сёньня да "гуманітарнай паўзы" у ваенных дзеяньнях заклікаў міністар замежных спраў Італіі Франка Фратыні. Ён заявіў, што давер да НАТО можа пахіснуцца з-за стратаў сярод цывільнага насельніцтва ў выніку бамбаваньняў. З крытыкай дзеяньняў Паўночнаатлянтычнага альянсу выступіў і генэральны сакратар Лігі арабскіх дзяржаў Амр Муса.
XS
SM
MD
LG