Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Д.Грыбаўскайце: Эканамічныя санкцыі супраць Беларусі не апраўдаюцца


Пашырэньне эканамічных санкцыяў супраць Беларусі бессэнсоўнае, паколькі такія меры ніколі не апраўдваюцца, заявіла прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце на брыфінгу на палігоне ў Падбродзьдзі пад Вільняй, перадае Інтэрфакс.

"Пашырэньне санкцыяў ня мае сэнсу, у сьвеце ўсе эканамічныя санкцыі сканчаліся зваротнай рэакцыяй, яны нідзе не апраўдаліся, ні ў адной кропцы сьвету", -- заявіла прэзыдэнт краіны журналістам у сераду.

Камэнтуючы абвешчаныя на гэтым тыдні новыя санкцыі Эўразьвязу супраць яшчэ некалькіх службовых асоб і кампаніяў, зьвязаных з дарадцам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, Д. Грыбаўскайце акцэнтавала, што яны "вельмі мэтавыя і вельмі невялікія".

"Гэтыя санкцыі былі накіраваныя супраць канкрэтнага чалавека, які знаходзіцца ў сьпісе ў якасьці блізкага паплечніка кіраўніка адміністрацыі і прэзыдэнта. Таму яны вельмі мэтавыя і вельмі невялікія", -- заявіла яна.

У панядзелак ЭЗ упершыню ўжыў санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускага бізнэсу. Паведамляецца, што санкцыі накіраваныя супраць кампаніяў дарадцы А.Лукашэнкі Уладзімера Пефціева.

Кіраўнікі МЗС краінаў ЭЗ таксама пашырылі кола асоб, якім забаронены ўезд у ЭЗ.

Урад Беларусі абвінавачваюць у ціску на апазыцыю, у абмежаваньні свабоды незалежных СМІ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG