Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КХЛ забараніла беларускія імёны


Аляксандар Мядзьведзеў
Аляксандар Мядзьведзеў
21 чэрвеня Кантынэнтальная хакейная ліга апублікавала новыя правілы трансьлітарацыі прозьвішчаў.

У адпаведнасьці з дакумэнтам, падпісаным прэзыдэнтам Лігі Аляксандрам Мядзьведзевым, перадача замежных імёнаў і прозьвішчаў з кірылічных моў (беларускай, украінскай і г. д.) на лацінку робіцца паводле правілаў расейскай мовы (Sergei, а ня Serhiy, Siargiey і г.д.).

Такім чынам у бліжэйшыя тры сэзоны клюб ня мае магчымасьці пісаць прозьвішчы на беларускай мове, — паведамляе афіцыйны сайт хакейнага клюбу «Дынама-Менск».

У траўні клюб, па выніках праведзенага апытаньня заўзятараў і ў сувязі з шматлікімі пажаданьнямі на форумах, зьвярнуўся ў КХЛ па дазвол пісаць прозьвішчы на майках хакеістаў «Дынама-Менск» на беларускай мове.

Тым ня менш, хакейны клюб «Дынама-Менск» мае намер і ў далейшым распрацоўваць і падтрымліваць разумныя ініцыятывы па падтрымцы роднай мовы. У прыватнасьці, прапрацоўваецца пытаньне правядзеньня прэс-канфэрэнцый і перадматчавага шоў на беларускай мове.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG