Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абвінавачваюць альбанца ў забойстве вайскоўцаў


У ЗША выстаўленыя абвінавачваньні ў забойстве і раненьні вайскоўцаў ваенна-паветраных сіл ЗША этнічнаму альбанцу з Косава.

У заяве амэрыканскіх уладаў указваецца, што 2 сакавіка 2011 ў Нямеччыне, у аэўрапорце гораду Франкфурт-на-Майне Арыд Юка падышоў да аўтобуса і спытаўся, ці ёсьць у ім амэрыканцы. Потым ён пачаў стральбу з пісталета, паўтараючы на арабскай мове "Алах вялікі". Двое вайскоўцаў загінулі, двое былі параненыя.

Улады ЗША мяркуюць, што Арыд Юка зьдзейсьніў напад з мэтай адпомсьціць за місію ў Аўганістане. Паводле нямецкіх зьвестках, Арыд Юка не мае сувязяў з тэрарыстычнымі групоўкамі. Пакуль невядома, ці будзе ажыцьцёўленая экстрадыцыя Арыда Юкі з Нямеччыны, дзе яму былі прад'яўленыя падобныя абвінавачваньні.
XS
SM
MD
LG