Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь завінавацілася Расіі 225 мільёнаў даляраў па імпартным мыце


Беларусь і Казахстан завінаваціліся Расеі па імпартных пошлінах у межах Мытнага саюзу сумарна каля 22 мільярдаў расейскіх рублёў. Пра гэта паведаміў 22 чэрвеня журналістам кіраўнік Фэдэральнай мытнай службы РФ Андрэй Бельянінаў, перадае РИА Новости.

Паводле яго, Казахстан з 1 верасьня 2010 году па чэрвень сёлетняга завінаваціўся 15,6 млрд. рублёў, Беларусь — 6,3 млрд. (гэта прыблізна 225 мільёнаў даляраў ЗША).

Бельянінаў растлумачыў, што ўсе тры краіны зьбіраюць імпартныя зборы, якія ідуць у агульны залік, а потым разьмяркоўваюцца ў адпаведнасьці з прынятай формулай па долях паміж дзяржавамі МС. Аднак Казахстан і Беларусь дагэтуль не пералічылі частку сумаў у агульны залік, з-за чаго і ўтварылася запазычанасьць перад Расеяй.

Гэта ня першы выпадак, калі Беларусь не аплочвае свае даўгі. "Интер РАО ЕЭС" вырашыла адтэрмінаваць да 27 чэрвеня спыненьне паставак электраэнэргіі ў Беларусь. Раней кампанія плянавала гэта зрабіць 22 чэрвеня, бо не атрымала грошай ад канцэрну "Белэнэрга".

"Белэнерга" павінна была пералічыць расейскаму боку другі транш аплаты за энэргапастаўкі да 20 чэрвеня. Аднак "Белэнерга" даслала "Интер РАО ЕЭС" ліст, у якім папрасіла адтэрмінаваць плацёж да 5 ліпеня, бо ня можа выплаціць запазычанасьць у сувязі з валютным крызісам у краіне.
XS
SM
MD
LG