Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахрэйнскія актывісты шыіты пакараныя турмой


Суд Бахрэйну асудзіў 8 актывістаў шыітаў да пажыцьцёвага зьняволеньня за спробу зьвяржэньня дзейснага рэжыму падчас антыўрадавых акцый пратэсту некалькі месяцаў таму.

Шыіты, якія складаюць большасьць жыхароў краіны, скардзяцца на дыскрымінацыю з боку кіруючай суніцкай дынастыі.

У лютым і сакавіку ў каралеўстве пракацілася хваля пратэстаў: шыіты патрабавалі перагледзець эканамічную палітыку ўладаў, гарантаваць насельніцтву больш палітычных правоў, а таксама пакласьці канец дыскрымінацыі шыітаў, якая асабліва праяўляецца пры працаўладкаваньні
XS
SM
MD
LG