Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справы за Плошчу працягваюцца: новы абвінавачаны


Абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках выстаўлена Сьвятаславу Барановічу. Гэта новы, ужо 46-ы фігурант справы па падзеях вечара пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

Як паведамляюць праваабаронцы, да канца сьледзтва хлопец будзе утрымлівацца ў ізалятары на вуліцы Валадарскага.

Як паведаміла Радыё Рацыя праваабаронца Настасься Лойка, учора са Сьвятаславам Барановічам здолеў сустрэцца адвакат, аднак пакуль невядома, ці належыць хлопец да штабу кагосьці з кандыдатаў у прэзыдэнты альбо нейкай палітычнай арганізацыі:

- Маладому чалавеку прад’явілі абвінавачваньне па частцы 2 артыкулу 293 “удзел у масавых беспарадках”. На дадзены момант ён знаходзіцца пад вартай у СІЗА па вуліцы Валадарскага, і там ён будзе знаходзіцца да суду. Паколькі прад’явілі абвінавачваньне, сам тэрмін следзтва працягнулі да верасьня. То бок у іх ёсьць тры месяцы, каб нешта расьсьледаваць.

Пасьля падзеяў Плошчы, па інфармацыі праваабаронцаў, актывіст ужо адсядзеў 10-сутачны арышт, пасьля чаго быў вызвалены.

Усяго абвінавачаньні па справе аб падзеях 19 сьнежня былі выстаўленыя 46 чалавекам, пасьля чаго сілавыя ведамствы Беларусі заявілі пра заканчэньне расьсьледаваньня. Разам з тым многія фігуранты справы, уключна з новым– Сьвятаславам Барановічам, які паходзіць зь Вялейкі – працягваюць чакаць працэсаў, якія, праўдападобна, пройдуць увосень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG