Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынг-рэквіем у Брэсцкай крэпасьці


Прыкладна пяць тысяч чалавек узялі удзел у мітынгу-рэквіеме, які на сьвітаньні 22 чэрвеня адбыўся ў Брэсцкай крэпасьці.




Сярод удзельнікаў былі прыблізна 500 вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін СНД, а таксама больш як 40 дэлегацый з васьмі краін: Нямеччыны, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіе, Эстоніі і Украіны.

У памяць пра палеглых воінаў-памежнікаў у раку Буг былі апушчаны вянкі з запаленымі сьвечкамі. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да Вечнага агню, пліт мэмарыяла і хвілінай маўчаньня ушанавалі памяць абаронцаў крэпасьці.

Пасьля завяршэньня цырымоніі была паказана рэканструкцыя першага дня абароны Усходняга форта Брэсцкай крэпасьці. У ёй узялі удзел прыкладна 300 членаў ваенна-гістарычных клубаў Расеі, Украіны, Эстоніі і Беларусі.
XS
SM
MD
LG