Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дызайнэр Гальяна паўстане перад судом


Гальяна ў атачэньні паліцыянтаў, Парыж, люты 2011

Гальяна ў атачэньні паліцыянтаў, Парыж, люты 2011

Брытанскі мадэльер Джон Гальяна паўстане перад судом у Парыжы паводле абвінавачваньняў у антысэміцкіх выказваньнях, якія ён дазволіў сабе ў адным з парыскіх кафэ.

Адвакат мадэльера, як чакаецца, паспрабуе пераканаць суд, у тым, што Гальяна паводзіў сябе так, таму што быў п'яны. У выпадку прызнаньня вінаватым Гальяна пагражаюць да шасьці месяцаў турэмнага зьняволеньня.

Сам экс-галоўны дызайнэр дома моды Christian Dior не прызнае віны. Гальяна страціў гэту працу ў выніку інцыдэнту ў парыскім кафэ.
XS
SM
MD
LG