Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: экс-амбасадар у Кітаі пойдзе ў прэзыдэнты


Джон Хантсмэн

Джон Хантсмэн

Былы амбасадар ЗША ў Кітаі Джон Хантсмэн вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду прэзыдэнта краіны ад рэспубліканскай партыі. Хантсмэн, які таксама займаў пасаду губэрнатара штату Юта, учора ў штаце Нью-Джэрсі афіцыйна абвясьціў аб пачатку сваёй перадвыбарнай кампаніі.

У сваім звароце Хантсмэн, які сышоў у адстаўку з пасады амбасадара ЗША ў Пэкіне сёлета ў красавіку заявіў, што для ЗША настаў час паменшыць ўдзел у канфліктах у Аўганістане і Іраку і пачаць засяроджвацца на вырашэньні ўнутраных праблем краіны.

Назіральнікі лічаць, што ў Хантсмэна ёсьць перавагі ў галіне зьнешняй палітыкі перад іншымі кандыдатамі на прэзыдэнта ад рэспубліканскай партыі.
XS
SM
MD
LG