Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску – рэпэтыцыя замест “рэвалюцыі”


"Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку", 15 чэрвеня 2011, Віцебск

"Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку", 15 чэрвеня 2011, Віцебск

22 чэрвеня на плошчы Перамогі мае адбыцца рэпэтыцыя імпрэзаў да Дня горада – 1037 угодкі Віцебску будуць адзначаць у гэтыя выходныя.

На той частцы плошчы, якая прылягае да дому №8 па Маскоўскім праспэкце, загадана сабрацца ўдзельнікам сьвяточных імпрэзаў, а таксама прадстаўнікам віцебскіх прадпрыемстваў. Якраз у гэтым месцы штосерады зьбіраліся ўдзельнікі акцыі “рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”, і ў мінулую сераду іх было каля 200 чалавек. Каля 20 чалавек былі затрыманыя міліцыяй.

Паводле ранейшых плянаў арганізатараў імпрэзаў да Дня горада, рэпэтыцыя мела адбыцца толькі ў пятніцу, і на другой палове плошчы – каля манумэнта ў гонар вызваліцеляў Беларусі ад фашызму. Дату і месца рэпэтыцыі перанесьлі 21 чэрвеня.

На плошчы Перамогі ў Дзень горада маюць адбыцца парады нявест і рэтрааўтамабіляў, а 26 чэрвеня – сьвята мясцовай дзяржаўнай газэты “Віцьбічы”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG