Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэлфасьце – параненыя ў сутычках


У Паўночнай Ірляндыі ў сутычках паміж каталікамі і пратэстантамі ў аўторак паранілі фотажурналіста. Раней паведамлялася пра шпіталізацыю яшчэ двух чалавек, якія атрымалі агнястрэльныя раненьні.

Забурэньні выбухнулі ў панядзелак увечары, калі групы ўзброеных пратэстантаў пачалі нападаць на жылыя дамы ў каталіцкім квартале Бэлфасту.

Праявы гвалту аднавіліся зноў у аўторак увечары – пасьля паведамленьня, што яшчэ адзін чалавек атрымаў цяжкую траўму ў выніку ўдару каменем.

Паводле паліцыянтаў, у сутычках ўдзельнічалі да пяцісот чалавек – яны кідалі адны ў адных бутэлькі з запальнай сумесьсю, камяні і дымавыя шашкі.
XS
SM
MD
LG