Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямеччына: сьледзтва адносна Кадафі


Нямеччына пачала расьсьледаваньне ў адносінах да лібійскага кіраўніка Муамара Кадафі з мэтаю сабраць доказы яго дачыненьня да злачынстваў супраць чалавечнасьці.

Пра гэта прадстаўнікі нямецкай Генэральнай пракуратуры паведамілі ў аўторак, дадаўшы, што ня маюць намеру па выніках расьсьледаваньня самастойна выстаўляць абвінавачаньні палкоўніку Кадафі. Сабраныя матэрыялы будуць перададзеныя ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

Напярэдадні Злучаныя Штаты пашырылі санкцыі супраць Лібіі. Яшчэ тры лібійскія дзяржаўныя банкі ўнесеныя ў сьпіс кампаніяў, якім забаронена весьці бізнэс на тэрыторыі ЗША. Пад амэрыканскімі санкцыямі знаходзяцца ўжо 6 лібійскіх прадпрыемстваў, у тым ліку хімічныя і спэцыялізаваныя на марскіх перавозках.

Таксама ў аўторак адміністрацыя ЗША адмяніла санкцыі супраць былога міністра нафтавай прамысловасьці Лібіі Шукры Ганэма, які першага чэрвеня перайшоў на бок паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG