Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама абнародуе аўганскі плян


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама канчаткова ўхваліў плян вываду амэрыканскіх войскаў з Аўганістану. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Белага дому Джэй Карні.

Паводле Карні, посьпех апэрацыі супраць Усамы бін Лядэна ў траўні быў абумоўлены цэлым шэрагам іншых пазытыўных вынікаў, дасягнутых амэрыканскімі вайскоўцамі ў Аўганістане і прылеглых да аўганскай мяжы раёнах Пакістану.

Чакаецца, што сёньня Барак Абама выступіць з дэталёвым тлумачэньнем праграмы завяршэньня дзесяцігадовай амэрыканскай апэрацыі ў Аўганістане.

За час Абамавага прэзыдэнцтва колькасьць вайскоўцаў ЗША ў Аўганістане вырасла да 100 тысяч. Вывад войскаў будзе праводзіцца паэтапна і, як мяркуецца, завершыцца ў 2014 годзе.
XS
SM
MD
LG