Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэлія: ідзе апазнаньне ахвяраў


На месцы катастрофы пад Петразаводзкам

На месцы катастрофы пад Петразаводзкам

У аўторак былі апазнаныя целы семярых ахвяраў авіякатастрофы пад Петразаводзкам – жыхароў Карэліі. Усяго на борце Ту-134 было дзевяцера карэльскіх жыхароў, васьмёра зь іх загінулі.

Апазнаньне астатніх загінулых будзе праходзіць сёньня. 22, 23 і 24 чэрвеня аб'явілі ў Карэліі днямі жалобы.

У ноч на аўторак самалёт авіякампаніі «РусЭйр» рэйсам з Масквы ў Петразаводзк, не даляцеўшы да аэрапорту, ударыўся ў часе прызямленьня аб аўтадарогу і загарэўся. 44 чалавекі загінулі, 8 атрымалі раненьні.
XS
SM
MD
LG