Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алея славы ў Галівудзе: новыя імёны


У Галівудзе назвалі актораў і музыкаў, чые імёны будуць занесеныя на Алею славы ў 2012 годзе, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У іх ліку Кейт Уінсьлет, Джэніфэр Лопэс, Скарлет Ёгансан і Джэніфэр Эністан.

Цяпер на працягу пяці гадоў пачынаючы з наступнага намінанты павінны правесьці цырымонію закладаньня ўласных зорак на Галівудзкім бульвары ў Лос-Анджэлесе – іначай іх права на зорку будзе ануляванае.

У гісторыі Алеі славы здараліся й гучныя адмовы ад гонару быць увечненым на ходніку. Ад зорак адмовіліся Джулія Робэртс і Клінт Іствуд.
XS
SM
MD
LG