Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя: давер ураду Папандрэу


Георгіяс Папандрэу
Георгіяс Папандрэу
Грэцкі парлямэнт выказаў давер ураду Георгіяса Папандрэу. Нядаўна рэфармаваны ўрад здабыў 155 галасоў падтрымкі. Супраць прагаласавалі 143 дэпутаты.

Папандрэу вынес на галасаваньне пытаньне аб даверы ўраду ў сувязі зь неабходнасьцю рабіць крайне непапулярныя захады для эканоміі бюджэтных сродкаў. Палітыка бюджэтных скарачэньняў прычынілася ў Грэцыі да масавых пратэстаў і страйкаў і выклікала раскол у грэцкім урадзе. Рэйтынг самога Папандрэу рэзка ўпаў.

Скарачэньне бюджэтных выдаткаў сфармулявана як перадумова атрыманьня чарговага 12-мільярднага крэдыту ад Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду ў рамках дапамогі для пераадоленьня Грэцыяй фінансавага крызісу.
XS
SM
MD
LG