Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парлямэнт Грэцыі галасуе пра давер ураду


Георгіяс Папандрэу

Георгіяс Папандрэу

Урадавы кабінэт прэм’ер-міністра Грэцыі Георгіяса Папандрэу чакае сёньня ўвечары галасаваньне аб даверы ў парлямэнце. Папандрэу абнавіў склад ураду на фоне крызісу і масавых пратэстаў супраць мераў эканоміі.

Міністры фінансаў эўразоны далі Афінам два тыдні на прыняцьце мераў, якія зьяўляюцца ўмовай выдзяленьня 12 мільярдаў эўра – наступнага траншу з 110-мільярднага крэдыту МВФ і Эўразьвязу. Папандрэу заклікаў нацыю пагадзіцца зь мерамі эканоміі, каб пазьбегчы катастрафічных наступстваў крызісу.

Старшыня Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэл Барозу, выступаючы сёньня ў Брусэлі, выказаў спадзяваньне, што парлямэнт Грэцыі падтрымае новы ўрад:

“Вельмі важна, каб новы ўрад Грэцыі заручыўся сёньня даверам парлямэнту і змог дасягнуць кансэнсусу ў краіне, які неабходны для доўгапэрспэктыўных эканамічных рэформаў”.
XS
SM
MD
LG