Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гілары Клінтан падтрымала жанчын Саудаўскай Арабіі


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан сёньня выказала сваю падтрымку жанчынам Саудаўскай Арабіі, якія змагаюцца за права вадзіць аўтамабілі. Клінтан таксама падкрэсьліла, што ініцыятыва змаганьня за роўныя правы мужчынаў і жанчын нарадзілася ў саудаўска-арабскім асяродзьдзі і не была нікім накінутая з-за мяжы.

Актывісткі ў Саудаўскай Арабіі на мінулым тыдні праз інтэрнэт заклікалі жанчын садзіцца за руль і дабіваліся сваіх шафёрскіх правоў. “Тое, што жанчыны робяць – правільна, яны змагаюцца за справядлівую рэч”, –падкрэсьліла Клінтан.

У кансэрватыўнай мусульманскай Саудаўскай Арабіі няма ніводнага пісанага закону, які забараняе жанчынам кіраваць аўтамабілем. Але вадзіцельскія правы выдаюцца толькі мужчынам.
XS
SM
MD
LG