Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Увесь дзень сонечна, тэмпэратура +20 – +22 °С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У розных гарадох Беларусі ня выключанае правядзеньне маўклівых маніфэстацыяў на заклік інтэрнэт-супольнасьці «Рэвалюцыя ў сацыяльных сетках». Пачатак а 19 гадзіне.

Менск, нацыянальны прэсавы цэнтар. Прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная Міжнароднаму дню барацьбы з наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам з удзелам Аляксандра Гаўрылава, начальніка ўпраўленьня па наркакантролі і супрацьдзеяньні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Пачатак аб 11 гадзіне

Менск, клюб “Мулен Руж Show”, гурт “У нескладовае” прадставіць новы сынгл “Станцыя”. Пачатак а 20 гадзіне

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Брусэль, Форум Кран-Мантана.

Вашынгтон, прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіць з прамовай аб плянах аўганскага ўрэгуляваньня.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1633 - у дамініканскім манастыры сьвятой Мінэрвы Галілео Галілей на каленях адрокся ад сваіх поглядаў на тым самым месцы, дзе Джардана Бруна выслухаў сьмяротны прысуд.

1940 - у Камп'ене Францыя падпісала капітуляцыю перад Нямеччынай (у тым самым вагоне, у якім у 1918 годзе падпісвала капітуляцыю Нямеччына).

1941 ― напад Нямеччыны на СССР.

1944 - пачатак беларускай апэрацыі савецкіх войскаў (апэрацыя «Багратыён»).

Нарадзіліся:


1767 ― Вільгельм фон Гумбальт, нямецкі філёзаф і грамадзкі дзяяч.

1883 ― Аляксандар Цьвікевіч, беларускі палітычны дзяяч, гісторык.

1898 ― Эрых Марыя Рэмарк, нямецкі пісьменьнік.

Памерлі:


1527 ― Нікалё Мак'явэлі, італьянскі палітычны і вайсковы тэарэтык, гісторык, пісьменьнік і дыплямат.

2003 ― Васіль Быкаў, беларускі пісьменьнік.

МІНУС 365:


Лукашэнка: Я пазычыў сёньня гэтыя грошы ў сваіх сяброў


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Наагул, вайна бязьлітасная да ўсіх, але першым на фронце гіне баязьлівец, той, хто найбольш даражыць сваім жыцьцём – Васіль Быкаў.
XS
SM
MD
LG