Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутат Марк Мігальскі стварыў сайт за вызваленьне Зьмітра Бандарэнкі


Зьміцер Бандарэнка

Зьміцер Бандарэнка

Сайт называецца «Свабода для Бандарэнкі» і мае, акрамя польскай, расейскую і ангельскую вэрсіі. На сайце плянуецца зьбіраць подпісы за вызваленьне беларускага палітвязьня. На сайце можна падпісаць пэтыцыю, адрасаваную Аляксандру Лукашэнку.

Сайт bandarenka.pl створаны ў межах кампаніі шэфства над палітзьняволенымі, ініцыяванай праваабарончай арганізацыяй Libereco-Partnership for Human Rights. Яе мэта — аказаць падтрымку палітвязьням і іх сем’ям.

Стваральнікі сайту запрашаюць усіх далучацца да гэтай акцыі, падпісацца пад пэтыцыяй са словамі падтрымкі для Зьмітра Бандарэнкі і накіраваць яе на адрас: biuro@mmbiuro.pl

Пэтыцыю мяркуецца пераслаць кіраўніку Беларусі і начальніку турмы, у якой утрымліваецца Зьміцер Бандарэнка.

«Бандарэнка знаходзіцца ва ўмовах, што прыніжаюць чалавечую годнасьць, у перапоўненай камэры з высокай вільготнасьцю. Ён не атрымлівае неабходную мэдычную дапамогу, у сувязі з чым яму пагражае ампутацыя правай нагі», — гаворыцца ў звароце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG