Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: «Хэркель — чалавек на сваім месцы»


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька быў запрошаны на паседжаньне Палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) у Страсбур. Аднак ён ня мог паляцець туды, паколькі зьяўляецца фігурантам справы 19 сьнежня і знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Аднак Анатоль Лябедзька добра ведае кіраўніка эстонскай дэлегацыі ў ПАРЭ Андрэса Хэркеля, якога прызначылі асноўным дакладчыкам па Беларусі:

«Істотна сама фігура дакладчыка. Ён павінен быць дасьведчаным, ведаць краіну, яе спэцыфіку. Таму прызначэньне на гэтую пасаду дэпутата з Эстоніі можна толькі вітаць. Усё-такі гэта краіна, якая яшчэ сама перажывае трансфармацыю. І многія праблемы аўтарытарнай, таталітарнай краіны ёй вядомыя. Тут ня трэба вывучаць гісторыю па кніжках.

Хэркель — чалавек зь вялікім досьведам, дастаткова даўно ў палітыцы. Ён добра ведае Беларусь. Гэта якраз той выпадак, калі кажуць, што чалавек на сваім месцы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG