Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Перамовы аб зьліцьці КамАЗу і МАЗу затармазіліся з-за палітычнай сытуацыі, паведаміў кіраўнік дзяржкарпарацыі "“Растэхналёгіі" Сяргей Чэмезаў.

"Мы вялі перамовы зь Менскам, але пакуль падвісьлі. Тут, па ўсёй бачнасьці, сытуацыя чыста палітычная ўплывае. Пакуль ня можам дамовіцца", - сказаў журналістам С.Чэмезаў ў кулюарах авіясалёна ў Ле Буржэ, паведамляе Інтэрфакс.

Па словах С. Чэмезава, перамовы працягнуцца, калі МАЗ будзе гатовы. "Яны свае прапановы даслалі, але пакуль яны нас ня вельмі задавальняюць. Там прынцыпова: яны прапануюць стварыць 50:50. Яны як бы частку ўносяць, і мы частку. Мы прапануем ацаніць іх завод і наш завод і, натуральна, абмяняцца акцыямі ", - дадаў С. Чэмезаў.

Раней першы намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка заяўляў, што Беларусь і Расея да канца 2011 году маюць намер падрыхтаваць праекты дакумэнтаў для стварэньня аўтахолдынгу на базе МАЗу і КамАЗу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG