Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўстраліі парушаная праца найбуйнейшых аэрапортаў


Перабоі ў працы двух найбуйнейшых аэрапортаў Аўстраліі могуць працягвацца прыкладна цягам двух дзён у сувязі з вывяржэньнем чылійскага вулькану.

Авіякампаніі Qantas і Virgin Australia адмянілі ўсе рэйсы ў напрамку Сыднэю і Мэльбурну. Прадстаўнікі авіякампаніі Qantas паведамілі, што рашэньне закране прыкладна 200 заплянаваных на сераду рэйсаў. З-за часьцінак вульканічнага пылу, небясьпечнага для рухавікоў самалётаў, таксама зачынены аэрапорт у Адэлаідзе.
XS
SM
MD
LG