Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране вызвалены журналіст і праваабаронца Эмадэдзін Багхі


Эмадэдзін Багхі
Эмадэдзін Багхі
У Іране вызвалены журналіст і праваабаронца Эмадэдзін Багхі, які адбывае турэмнае зьняволеньне. Ён быў асуджаны ў ліпені летась да году пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў прапагандзе супраць дзяржавы. Яму таксама забаранілі займацца грамадзкай дзейнасьцю на працягу пяці гадоў.

49-гадовы журналіст актыўна выступаў за адмену ў Іране сьмяротнага пакараньня. Ён быў арыштаваны ў сьнежні 2009 года, калі ў краіне праходзілі чарговыя апазыцыйныя выступленьні супраць пераабраньня прэзыдэнтам Махмуда Ахмадзінэжада.
XS
SM
MD
LG