Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастусёў: "Добраахвотна свой офіс не пакінем"


Суд за сядзібу БНФ: Уладзімер Лабковіч і Рыгор Кастусёў

Суд за сядзібу БНФ: Уладзімер Лабковіч і Рыгор Кастусёў

Калегія Менскага гаспадарчага суду пакінула бязь зьменаў рашэньне Гаспадарчага суду Менску аб высяленьні Партыі БНФ з арандаванай сядзібы. Апэляцыйную скаргу кіраўніцтва партыі не задаволілі, а рашэньне суду вышэйшай інстанцыі набыло моц з моманту ягонага абвяшчэньня. Партыя БНФ засталася бяз офісу, якім карысталася амаль два дзесяцігодзьдзі.

Гэта было трэцяе судовае паседжаньне. На ім суд чарговым разам задаволіў пазоў ЖРЭА Савецкага раёну Менску і адмовіў у апэляцыйнай скарзе кіраўніцтву партыі БНФ і грамадзкай арганізацыі "Адраджэньне". Вось як гэта пракамэнтаваў намесьнік старшыні партыі Рыгор Кастусёў:

"Мы іншага рашэньня і не чакалі, хоць і спадзяваліся, што ва ўладаў хопіць
Калі ўлады прынялі рашэньне выселіць нас, то няхай высяляюць сілавым шляхам ...
розуму, каб прыняць іншае рашэньне. Адначасна ведалі, што гэтае рашэньне прынятае на самым высокім узроўні і адмяняць яго ніхто ня будзе. Зразумела, што самі, самастойна гэтае памяшканьне мы пакідаць ня будзем. Калі ўлады прынялі рашэньне выселіць нас, то няхай высяляюць сілавым шляхам. Няхай пабачыць беларускае грамадзтва і міжнародная супольнасьць, што дзеецца ў нашай краіне".

Рашэньне калегіі Менскага гаспадарчага суду можна абскардзіць цягам месяца, аднак юрыдычную моц яно набывае з моманту абвяшчэньня. Адначасна кіраўніцтва партыі ня мае намеру добраахвотна вызваляць памяшканьне, заяўляе кіраўнік партыі БНФ і грамадзкай арганізацыі "Адраджэньне" Аляксей Янукевіч:

Аляксей Янукевіч

"Мы працягваем працаваць у звычайным рэжыме, і сёньняшняе судовае паседжаньне — гэта толькі чарговы этап змаганьня за нашу сядзібу. Мы не разглядаем сытуацыю так, што ад сёньняшняга дня ўсё скончылася. Самыя мы ня будзем пакідаць гэтае памяшканьне. Калі ўлады прымуць рашэньне выносіць нас з гэтага памяшканьня, то ім давядзецца выносіць".

Як паведамілі партыйныя лідэры, цягам судовага працэсу аб вызваленьні арандаванай сядзібы яны вялі перамовы зь дзевяцьцю патэнцыйнымі арандадаўцамі, а таксама спрабавалі набыць для партыйнай сядзібы памяшканьне ва ўласнасьць, аднак у апошні момант ім адмаўлялі ў дамовах продажу ці арэнды. Рыгор Кастусёў мяркуе, што, пазбавіўшыся офісу і юрыдычнага адрасу, партыя БНФ і грамадзкая арганізацыя рызыкуюць страціць і афіцыйную рэгістрацыю. І гэта — мэтанакіраваная палітыка ўладаў, кажа Рыгор Кастусёў:

"Гэты офіс — як костка ў горле ўладаў, бо ім карыстаецца ня толькі партыя БНФ і грамадзкая арганізацыя "Адраджэньне". Гэтым офісам карыстаецца ўся дэмакратычная супольнасьць і Менску, і ўсяе Беларусі. Гэта разумеюць і ўлады, а таму яны зрабілі ўсё, каб пазбавіць нас гэтага памяшканьня. Бо гэта — знакавая сядзіба, знакавы адрас".

Раней Гаспадарчы суд Менску не задаволіў пазоў партыі БНФ і грамадзкай арганізацыі БНФ "Адраджэньне" да ЖРЭА Савецкага раёну Менску. Пазоўнікі дамагаліся праз суд прымусіць камунальныя службы заключыць дамову аб арэндзе памяшканьня на праспэкце Машэрава, 8. Дамова арэнды памяшканьня, якое партыя займала больш за 20 гадоў, скончылася 31 сакавіка. Актывісты БНФ адмовіліся пакінуць сядзібу, арганізаваўшы там кругласуткавае дзяжурства.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG