Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: другая амністыя палітвязьняў


Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад заявіў пра ўсеагульную амністыю палітвяьзняў. Гэта другая па ліку за апошнія тры тыдн амністыя, паводле Башара Асада, будзе больш ўсёабдымнай за папярэднюю. Прэзыдэнт Асад паабяцаў таксама правесьці рэформы і пачаць дыялёг з апазыцыяй – пасьля шматмесячных акцый пратэсту, якія жорстка душацца сіламі бясьпекі.

Апазыцыя заявіла, што абяцаньні прэзыдэнта недастатковыя, і зноў запатрабавала яго адстаўкі. Прыхільнікі Асада, у сваю чаргу, правялі сёньня шматтысячныя дэманстрацыі ў яго падтрымку ў Дамаску, Алепа ды іншых гарадах Сырыі.
XS
SM
MD
LG