Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйнае выданьне Эўразьвязу "Official Journal of the European Union" апублікавала дадаткі да сьпісу асобаў, на якіх пашыраюцца візавыя і фінансавыя санкцыі Эўразьвязу. Да "чорнага сьпісу" дадаліся чатыры фізычныя і тры юрыдычныя асобы:

Андрэй Кажэўнікаў, пракурор у працэсе супраць Някляева, Рымашэўскага, Дзьмітрыева, Фядуты, Вазьняка і Палажанкі.

Людміла Грачова, судзьдзя ў працэсе супраць Статкевіча, Вуса, Пазьняка, Класкоўскага, Квяткевіча, Грыбкова і Буланава.

Кірыл Чубкавец, пракурор у працэсе супраць Статкевіча, Вуса, Пазьняка, Класкоўскага, Квяткевіча, Грыбкова і Буланава.

Уладзімір Пефціеў, асоба блізкая да Аляксандра Лукашэнкі і яго сям'і. Галоўны эканамічны дараднік Лукашэнкі і асноўны фінансавы спонсар рэжыму. Старшыня рады акцыянэраў "Белтэхэкспарту".

"Белтэхэкспарт", найвялікшая ў Беларусі кампанія, якая займаецца гандлем зброяй. Кантралюецца Ўладзімірам Пефціевым.

"Спорт-пары", апэратар лятэрэйнага бізнэсу. Кантралюецца Ўладзімірам Пефціевым.

"БТ Тэлекамунікацыі", прыватнае ўнітарнае прадпрыемства. Кантралюецца Ўладзімірам Пефціевым.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG