Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве працягнуцца перамовы па продажу "Белтрансгазу"


21-22 чэрвеня беларуская дэлегацыя правядзе перамовы з "Газпрамам" пра ўмовы набыцьця "Белтрансгазу".

У Маскву накіраваліся першы віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка і міністар энэргетыкі Аляксандр Азярэц, паведамляе Інтэрфакс.

Намесьнік старшыні праўленьня "Газпрому" Аляксандр Мядзьведзеў заявіў журналістам: "пытаньне ня толькі, колькі будзе каштаваць 50% "Белтрансгаза", а якія будуць створаны ўмовы для эфэктыўнай працы прадпрыемства".

"Мы ня хочам апынуцца ў сытуацыі, калі мы разьлічваем на адны ўмовы працы, а яны могуць апынуцца іншымі. У нас ёсьць упэўненасьць, што мы зможам загрузіць яго працай", – цытуе адзначыў Мядзьведзеў.

Прадстаўнік "Газпрому" кажа, што продаж акцый "Белтрансгазу" павінен быць замацаваны міжурадавым пагадненьнем.

Афіцыйны Менск увязвае продаж "Газпрому" 50% акцый “Белтрансгазу” за 2,5 млрд даляраў ЗША з падпісаньнем газавага кантракту на 2012-2014 гады.

Аднак кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер падкрэсьліў, што "спробы ўвязаць новы кантракт з купляй долі "Белтрансгаза" могуць прывесьці да таго, што мы ўвязьнем ў перамовах".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG