Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: сілы бясьпекі пашыраюць апэрацыю паблізу мяжы з Турцыяй


Сілы бясьпекі ў Сырыі пашырылі сваю апэрацыю паблізу сырыйска-турэцкай мяжы, перашкаджаючы ўцёкам сырыйцаў у суседнюю Турцыю. З пазамінулага тыдня, калі ў правінцыі Ідліб пачаліся ваенныя дзеяньні, на турэцкую тэрыторыю ўжо ўцяклі каля 10 тысяч людзей.

Паводле мясцовых актывістаў, дзясяткі студэнтаў унівэрсытэту ў Халебе былі арыштаваныя ўчора. Удзельнікі пратэстаў у халебскім унівэрсытэце крытыкавалі панядзелкавы зварот да народу прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, у якім ён чарговы раз паабяцаў правядзеньне ў краіне рэформаў.
XS
SM
MD
LG