Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лёндан: продаж скрыпкі Страдывары


Скрыпку італьянскага майстра Антоніё Страдывары прадалі на аўкцыёне ў Лёндане за рэкордныя 15,9 мільёна даляраў, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Выручаныя грошы пойдуць на дапамогу пацярпелым у выніку сёлетніх землятрусу і цунамі ў Японіі.

Страдывары зрабіў прададзеную цяпер скрыпку ў 1721 годзе. Яе лёс на працягу наступных ста гадоў невядомы. Першым уладальнікам скрыпкі, пра якога ведаюць сучасныя дасьледнікі, стала ангелька лэдзі Блант – унучка паэта Байрана.
XS
SM
MD
LG