Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мішэль Абама – у афрыканскім турнэ


Мішэль Абама
Мішэль Абама

Жонка прэзыдэнта ЗША Мішэль Абама ажыцьцяўляе візыт добрай волі ў краіны Паўднёвай Афрыкі.

Першая лэдзі Амэрыкі прыбыла ў панядзелак у адміністрацыйную сталіцу Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі – Прэторыю – з сваімі маці, дочкамі, пляменьніцаю і пляменьнікам.

Галоўная мэта візыту – прадэманстраваць народам афрыканскіх краінаў, што Злучаныя Штаты гатовыя дапамагчы ў вырашэньні іх праблем.

Мішэль Абама зробіць пяцідзённую паездку па Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Батсване.
XS
SM
MD
LG