Лінкі ўнівэрсальнага доступу

44 чалавекі загінулі пры аварыйным прызямленьні самалёта Ту-134 авіякампаніі “РусЭйр”, які выконваў рэйс з Масквы ў Петразаводзк. На борце знаходзіліся 43 пасажыры і 9 чалавек экіпажу.

Васьмёра людзей, якім удалося выжыць, у тым ліку адно дзіця, шпіталізаваныя ў бальніцы Петразаводзку. Стан семярых пацярпелых ацэньваецца як цяжкі. Адна жанчына знаходзіцца ў стане сярэдняй цяжкасьці.

Паведамляецца, што самалёт заходзіў на пасадку ў складаных мэтэаўмовах. Прызямленьне адбылося на аўтадарозе, менш чым за кілямэтар ад лётнішча. Пры ўдары аб зямлю фюзэляж разламаўся і самалёт загарэўся.

На месцы катастрофы знойдзены бартавыя самапісцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG