Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зрынутага прэзыдэнта Тунісу завочна асудзілі на 35 гадоў турмы


Суд у Тунісе асудзіў напярэдадні зрынутага прэзыдэнта Зіна Бэн Алі і ягоную жонку да 35 гадоў пазбаўленьня волі кожнага за крадзеж, карупцыю і наркагандаль. Суд таксама абавязаў іх выплаціць 66 мільёнаў даляраў штрафу.

Сужэнцаў, што ўцяклі з Тунісу ў Саудаўскую Арабію падчас народнага паўстаньня ў студзені, судзяць завочна.

Вэрдыкт у справе аб незаконным захоўваньні Зінам Бэн Алі і яго жонкаю наркотыкаў і зброі будзе абвешчаны 30 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG