Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Трыпалі: у выніку авіяўдару НАТО загінулі 15 мірных жыхароў


Улады Лібіі сьцьвярджаюць, што ў выніку авіяўдару НАТО па доме аднаго з найбліжэйшых паплечнікаў Муамара Кадафі, сёньня былі забітыя 15 цывільных жыхароў, у тым ліку трое дзяцей.

У Трыпалі сьцьвярджаюць, што быў бамбаваны дом на захадзе ад лібійскай сталіцы. У НАТО прызналі, што авіяцыя саюзнікаў вяла бамбаванне гораду Сорман, аднак настойваюць, што пад удары трапілі выключна вайсковыя аб'екты.

За дзень да гэтага НАТО прызнала, што ў выніку нядаўняга бамбаваньня Трыпалі маглі загінуць цывільныя асобы. Лібійскае кіраўніцтва заяўляла пра дзевяць ахвяраў авіяўдараў.
XS
SM
MD
LG