Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак адчыняе амбасаду ў Беларусі


Неўзабаве ў Менску адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё амбасады Іраку, паведамляецца ў прэс-рэлізе МЗС Беларусі.

Адкрыцьцё амбасады зьяўляецца адным з пунктаў праграмы працоўнага візыту ў Менск ірацкай дэлегацыі на чале з намесьнікам міністра замежных спраў Іраку Абаві Лябід Маджыд Азіз. У межах візыту адбудуцца беларуска-ірацкія кансультацыі, дзе гаворка пойдзе пра пашырэньне ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

«Бакі таксама абмяркуюць апошнія зьмены абстаноўкі ў краінах арабскага сьвету, дзяржавах Блізкага і Сярэдняга Ўсходу, Паўночнай Афрыкі, іншыя актуальныя міжнародныя праблемы», — паведамляецца ў прэсавым рэлізе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG