Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Антыкрызісны фонд ЭЗ павялічылі да 780 млрд эўра


Міністры фінансаў краін эўразоны ўхвалілі прапанову павялічыць дзейны ў Эўропе антыкрызісны фонд з 440 млрд эўра да 780 млрд эўра, заявіў кіраўнік фонду Клаўс Реглінг. Паводле яго, гэтая мера дазволіць пашырыць рэальны аб'ём крэдытаў, якія могуць прадастаўляцца краінам, якія маюць у гэтым патрэбу, зь цяперашніх 250 мільярдаў эўра да 440 млрд эўра.

Створаны летась на трохгадовы пэрыяд Антыкрызісны фонд Эўразьвязу фарміруецца за кошт гарантый, якія прадстаўляюцца ўрадамі краін-удзельніц прапарцыйна аб'ёмам нацыянальных эканомік.

Пад гэтыя гарантыі, у выпадку неабходнасьці, фонд выпускае ўласныя аблігацыі, прадае іх на пазыкавым рынку, а выручаныя сродкі дае краінам, якія маюць у іх патрэбу - напрыклад, Ірляндыі і Партугаліі - у выглядзе крэдытаў на загадзя ўзгодненых зь імі умовах.
XS
SM
MD
LG