Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Журналісты ў выгнаньні. Найбольш з Кубы і Ірану


Паводле новага дасьледаваньня Камітэту абароны журналістаў, "каля 70 журналістаў былі вымушаныя пакінуць свае краіны на працягу апошніх 12 месяцаў, пры гэтым больш за палову зь іх ўцяклі з Ірана і Кубы, дзьвюх найбольш рэпрэсіўных дзяржаваў сьвету". Куба і Іран адправілі кожная па 18 журналістаў у выгнаньне.

У дасьледаваньні адзначаецца, што большасьць журналістаў пакінулі сваю краіну з-за страху зьняволеньня, многія пасьля фізычнага гвалту ці перасьледу. Камітэт абароны журналістаў заявіў, што ў справаздачы ўлічваліся толькі задакумэнтаваныя выпадкі і адзначыў, што іншыя праваабарончыя групы падаюць большую колькасьць журналістаў у выгнаньні.
XS
SM
MD
LG