Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ рыхтуе новыя санкцыі супраць Сырыі


Эўразьвяз рыхтуецца ўвесьці новыя санкцыі ў дачыненьні да Сырыі ў сувязі з рэпрэсіямі супраць мірных дэманстрантаў у гэтай краіне. Папярэдне гэта пытаньне абмяркоўвалася сёньня ў Люксэмбургу на сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЭЗ. Канчатковае рашэньне будзе прынятае пазьней на гэтым тыдні на эўрапейскім саміце ў Брусэлі.

Выступаючы сёньня з чарговым зваротам да народа, прэзыдэнт Сырыі Башар Асад ўсклаў адказнасьць за цяперашнія беспарадкі ў краіне на "дывэрсантаў", якія валодаюць звышсучасных зброяй і выкарыстоўваюць складаныя камунікацыйныя тэхналёгіі. Асад заклікаў да нацыянальнага дыялёгу, удзельнічаць у якім павінны толькі тыя, "хто выступае з законнымі патрабаваньнямі аб рэформах".
XS
SM
MD
LG