Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Курдзкія ваеўнікі працягнулі рэжым спыненьня агню з Турцыяй


Курдзкія ваеўнікі абвясьцілі аб рашэньні іх лідэра Абдулы Аджалана падоўжыць яшчэ на некалькі месяцаў рэжым спыненьня агню з Турцыяй.

Раней зьняволены Аджалан заяўляў, што тэрмін дзеяньня гэтага рэжыму завяршаецца 15 чэрвеня. У яго новым паведамленьні падкрэсьліваецца, што паўстанцы павінны пазьбягаць гвалту, ужываючы зброю толькі ў выпадку пагрозы іх жыцьцю.

Аджалан таксама заклікаў новы парлямэнт Турцыі неадкладна пачаць распрацоўку новай канстытуцыі, у якой будуць улічаны ўсе патрабаваньні курдзкай меншасьці ў гэтай краіне.

XS
SM
MD
LG