Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйныя прафсаюзы станоўча паставіліся да антыкрызіснай праграмы АГП


«Шмат якія палажэньні праграмы ў будучым знойдуць сваё адлюстраваньне ў пытаньнях збалянсаванага разьвіцьця эканомікі краіны», гаворыцца ў лісьце, які падпісаў кіраўнік Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік. Сёньня гэты ліст прыйшоў у офіс Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

У адказе таксама адзначаецца, што, на думку Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, «Антыкрызісная праграма АГП прапануе магчымыя інструмэнты і шляхі выхаду з эканамічнай сытуацыі, якая склалася ў рэспубліцы…».

Як паведамілі «Свабодзе» ў АГП, Антыкрызісную праграму, якую падрыхтавала група экспэртаў на чале з прафэсарам Станіславам Багданкевічам, накіравалі таксама ў Адміністрацыю прэзыдэнта і ва ўрад. Але адтуль пакуль ніякіх адказаў няма.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG