Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дабіваецца адмены віз у ЭЗ, Беларусь такой мэты ня ставіць


Міністры Мартынаў і Лаўроў падчас прэс-канфэрэнцыі.
Міністры Мартынаў і Лаўроў падчас прэс-канфэрэнцыі.
Расея і Эўразьвяз дабіліся пэўнага прагрэсу ва ўзгадненьні крокаў пераходу на бязьвізавы рэжым. Пра гэта заявіў кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў на прэсавай канфэрэнцыі па выніках сустрэчы са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым у Маскве. Паводле Лаўрова, Расея дабіваецца таго, каб пасьля выкананьня ёю канкрэтнага сьпісу патрабаваньняў, бязьвізавы рэжым уводзіўся аўтаматычна. Лаўроў дадаў, што ў перспектыве бязьвізавая зона павінна быць пашыраная “ва ўсёй паўночнаатлянтычнай прасторы”.

Беларусь жа пакуль ня ставіць мэтай устанавіць бязьвізавы рэжым з Эўразьвязам. Як заявіў у Маскве Сяргей Матынаў "у парадак дня нашых адносін з Еўразьвязам мэта бязьвізавага перамяшчэньня ў двухбаковым парадку пакуль ня ўключаная , мы цяпер канцэнтруемся на тэме малога памежнага перамяшчэньня". Мартынаў згадаў пра выдачу спэцыяльных карт для памежнага насельніцтва 50-кіляметровай зоны. Аднак, паводле яго словаў, ня ўсе краіны-суседкі Беларусі ратыфікавалі адпаведныя пагадненьні.
XS
SM
MD
LG