Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абарона Мубарака гаворыць пра рак


Хосьні Мубарак.

Хосьні Мубарак.

Былы прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак хворы на рак. У сувязі з набліжэньнем судовага працэсу пра гэта сёньня заявіла абарона экс-прэзыдэнта, спасылаючыся на апошняе заключэньне мэдыкаў. Мубарак у выніку хвалі пратэстаў 11 лютага адступіў з пасады прэзыдэнта і неўзабаве патрапіў у шпіталь у Шарм эш Шэйху. Суд над Мубаракам і яго двума сынамі павінен пачацца 3 жніўня. Мубарака сярод іншага абвінавачваюць у тым, што ён аддаў загад страляць у дэманстрантаў. За гэта яму можа пагражаць і сьмяротны прысуд.
XS
SM
MD
LG