Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў і Пэкін: кантракты на мільярды


У часе візыту ва Ўкраіну кіраўніка КНР Ху Цзыньтао падпісаныя дамоўленасьці і пагадненьні на суму 3,5 мільярды даляраў. Пра гэта заявіў сёньня пасьля перамоваў з Ху Цзыньтао ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч. Бакі выказаліся за стварэньне новых сумесных прадпрыемстваў, за супрацоўніцтва ў галіне энэргетыкі, гандлю, банкаўскай сфэры, касьмічных тэхналёгій. Кітай сярод іншага прапанаваў прыняць на аздараўленьне 200 украінскіх дзяцей-чарнобыльцаў.

Візыт Ху Цзыньтао ва Ўкраіну пачаўся 18 чэрвеня і завяршаецца сёньня. Гэта першы візыт кітайскага кіраўніка ў Кіеў за пошнія дзесяць гадоў.
XS
SM
MD
LG