Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Емэне патрабуюць, каб ад’ехалі сыны прэзыдэнта


Дзясяткі тысяч людзей сёньня выйшлі на вуліцы емэнскай сталіцы, патрабуючы, каб краіну пакінулі сыны прэзыдэнта. Прэзыдэнт Салех цяпер праходзіць лячэньне ў Савудаўскай Арабіі пасьля таго, як ён быў цяжка паранены ў выніку атакі на яго рэзыдэнцыю. Адзін з сыноў прэзыдэнта, Ахмед Салех, камандуе элітнай прэзыдэнцкай гвардыяй, найбольш падрыхтаваным вайсковым падраздзяленьнем краіны. Гэтыя сілы мелі ключавую ролю ў падаўленьні масавых пратэстаў супраць рэжыму яго бацькі. Вайсковым камандзірам зьяўляецца таксама іншы сын – Халед Салех.
XS
SM
MD
LG